6Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.
7Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.
8Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
9Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,
10калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.