Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 69

ПСАЛТЫР 69:2-6

Help us?
Click on verse(s) to share them!
2Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне.
3Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха!
4Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: «добра! добра!».
5Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь!
6А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты - дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.

Read ПСАЛТЫР 69ПСАЛТЫР 69
Compare ПСАЛТЫР 69:2-6ПСАЛТЫР 69:2-6