28Прыкладзі беззаконьне да іхняга беззаконьня, і хай ня ўвойдуць яны ў праўду Тваю;
29няхай скрэсьлены будуць з кнігі жывых, і хай ня будуць запісаны з праведнымі.
30А я бедны і пакутую; дапамога Твая, Божа, хай адродзіць мяне.
31Я буду славіць імя Бога майго ў песьні, буду ўзьвялічваць яго праслаўленьнем,
32і будзе гэта даспадобы Госпаду болей, чым вол, чым цяля з рагамі і з капытамі.
33Угледзяць гэта спрагненыя, і зарадуюцца. І ажыве сэрца ваша, богашукальнікі;
34бо Гасподзь чуе ўбогіх і не пагарджае вязьнямі Сваімі.
35Хай праславяць Яго зямля і нябёсы, моры, і ўсё рухомае ў іх,