1Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Давідава.
2Толькі ў Богу душа мая суцяшаецца; ад Яго выратаваньне маё.
3Толькі Ён - цьвярдыня мая, ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся болей.
4Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.