3Цэлы дзень ворагі віжуюць за мною заўзята, многа іх паўстае на мяне, Усявышні!
4Калі страх агартае мяне, я надзею кладу на Цябе.
5У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
6Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне - на ліхое:
7зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.
8Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.
9Палічыў Ты туляньні мае; пакладзі мае сьлёзы ў сасуд прад Табою, - ці ня ў кнізе яны Тваёй?
10Ворагі мае ўцякаюць назад, калі я клічу Цябе; з гэтага я і даведваюся, што Бог за мяне.
11У Богу я ўслаўлю слова Ягонае, у Госпадзе ўслаўлю слова Ягонае.