2Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне.
3Цэлы дзень ворагі віжуюць за мною заўзята, многа іх паўстае на мяне, Усявышні!
4Калі страх агартае мяне, я надзею кладу на Цябе.
5У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
6Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне - на ліхое:
7зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.
8Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.