7Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.
8Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш.
9Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, - якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:
10спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.
11Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.