Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 38

ПСАЛТЫР 38:7-14

Help us?
Click on verse(s) to share them!
7Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.
8І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе.
9Ад усіх беззаконьняў маіх вызвалілі мяне, не аддавай мяне на паглум неразумным.
10Я зрабіўся нямы, не растульваю вуснаў маіх, бо Ты ўчыніў гэта.
11Ухілі ад мяне ўразы Твае; я зьнікаю ад удару пагібельнай рукі Тваёй.
12Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек - марны.
13Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і выслухай енкі мае, ня будзь бязуважны да сьлёз маіх, бо вандроўнік я ў Цябе і прыхадзень, як бацькі мае ўсе.
14Адступі ад мяне, каб я мог умацавацца, перш чым адыду і ня будзе мяне.

Read ПСАЛТЫР 38ПСАЛТЫР 38
Compare ПСАЛТЫР 38:7-14ПСАЛТЫР 38:7-14