5Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
6Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!
7Праўда Твая - як горы Божыя, і суды Твае - бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!
8Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;
9наядаюцца сытасьцю дома Твайго, і з плыні слодычаў Тваіх Ты выпойваеш іх,
10бо ў Табе крыніца жыцьця; у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.
11Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам,
12хай не наступіць на мяне нага гардзеі, і рука грэшніка хай не прагоніць мяне.