3агалі меч, і заступі дарогу тым, што гоняць мяне; скажы душы маёй: Я - ратунак твой!
4Хай пасаромяцца і паганьбуюцца тыя, хто цікуе душу маю, хай адступяцца і пакрыюцца ганьбаю тыя, хто шкоду мне намышляе;
5хай будуць яны, як пыл на ветры, і анёл Гасподні хай праганяе іх.
6Хай будзе шлях іхні цёмны і коўзкі, і анёл Гасподні няхай гоніць іх,
7бо яны бязь віны схавалі мне яму - сетку сваю; выкапалі яе на бязьвінную душу маю!
8Хай спадзе на яго пагібель нянаджаная, і сетка ягоная, якую ён схаваў на мяне, хай яго самога і ўловіць; хай у яе і ўпадзе на пропадзь сваю.
9А душа мая зарадуецца ў Госпадзе; усьцешыцца збавеньнем ад Яго.
10Усе косткі мае скажуць: «Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?»
11Паўсталі на мяне сьведкі няправедныя: чаго я ня ведаю, - выпытваюць у мяне;