10Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
11Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
12Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу.
13Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро?
14Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў.
15Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім.