Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 33:10-15 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 33:10-15 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
11 Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
12 Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу.
13 Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро?
14 Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў.
15 Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім.
ПСАЛТЫР 33 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)