3Божа мой! я клічу ўдзень - і Ты не аказваешся, уначы - і няма мне супакаеньня.
4Але Ты, Сьвяты, жывеш сярод пахвалаў Ізраіля.
5На Цябе спадзяваліся нашы бацькі; спадзяваліся, і Ты вызваляў іх,
6да Цябе заклікалі яны, і былі ратаваныя; на Цябе спадзяваліся, і ня былі пасаромленыя.
7А я чарвяк, а не чалавек, зьнявага ў людзей і пагарда ў народзе.
8Усе, хто бачыць мяне, клянуць мяне; кажуць вуснамі, галавою ківаюць:
9«ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму».
10Але Ты вывеў мяне з улоньня матчынага; уклаў у мяне надзею каля грудзей маці маёй.
11Табе я даручаны ад нараджэньня; ад улоньня маці маёй Ты - мой Бог.
12Не адыходзь ад мяне, бо блізіцца скруха, а памочніка няма.
13Многа цялят абступілі мяне, тлустыя Васанскія акружылі мяне;