Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 145

ПСАЛТЫР 145:3-10

Help us?
Click on verse(s) to share them!
3Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.
4Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.
5Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,
6Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,
7творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;
8Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
9Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.
10Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.

Read ПСАЛТЫР 145ПСАЛТЫР 145
Compare ПСАЛТЫР 145:3-10ПСАЛТЫР 145:3-10