4яны востраць свой язык, як зьмей, яд асьпіда пад вуснамі іхнімі.
5Упільнуй мяне, Госпадзе, ад рук бязбожнага, ахавай мяне ад прыгнятальнікаў, якія намысьлілі пахіснуць ногі мае.
6Гардзеі паставілі на мяне пасткі і петлі, раскінулі сетку на дарозе, цянёты раскінулі на мяне.
7Я сказаў Госпаду: Ты - Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас маленьняў маіх!
8Госпадзе, Госпадзе, сіла ратунку майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень бою.
9Ня дай, Госпадзе, жаданага бязбожніку; ня дай посьпеху ліхому намыслу яго; яны заганарацца.
10Хай пакрые галовы тых, што мяне абступілі, ліха ад іхніх жа вуснаў.
11Хай ападзе на іх распалены жар; хай будуць укінуты ў вагонь, у прорвы, каб і ня ўсталі.
12Чалавек злоязыкі хай ня ўмацуецца на зямлі; а ліха няхай прыгнятальніка ў пропадзь зьвядзе.
13Ведаю, што Гасподзь ўчыніць суд над прыгнятальнікамі і справядлівасьць бедным.