3У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.
4Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх
5і апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя.
6Высокі Гасподзь: і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае.