3А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі - весялосьці: «пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна».
4Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?
5Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;
6хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.