Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 9

ПСАЛТЫР 9:7-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
7У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
8А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
9і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
10І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
11І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
12Сьпявайце Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя,
13бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных.
14Умілажалься зь мяне, Госпадзе; глянь на цярпеньні мае ад ненавісьнікаў маіх, - Ты, Які ўзносіш мяне над брамаю сьмерці,
15каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою.
16Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае.
17Гасподзь быў спазнаны праз суд, які Ён учыніў; бязбожнік злоўлены дзеямі рук сваіх.

Read ПСАЛТЫР 9ПСАЛТЫР 9
Compare ПСАЛТЫР 9:7-17ПСАЛТЫР 9:7-17