2Ахавай душу маю, бо я богабаязны; уратуй, Божа мой, раба Твайго, які на Цябе спадзяецца.
3Зьлітуйся зь мяне, Госпадзе, бо Цябе я клічу кожнага дня.
4Разьвесялі душу раба Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу душу сваю,
5бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.
6Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і прыслухайся да голасу маленьня майго.
7У дзень смутку майго я клічу Цябе, бо Ты пачуеш мяне.