5Дабрашчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім; яны няспынна будуць славіць Цябе.
6Дабрашчасны чалавек, сіла Якога ў Табе, і ў якога ў сэрцы сьцежкі вядуць да Цябе.
7Ідучы далінаю плачу, яны адчыняюць у ёй крыніцы, і дождж пакрывае яе дабраславеньнем;
8прыходзяць ад сілы ў сілу, паўстаюць прад Богам на Сіёне
9Госпадзе, Божа сіл! Пачуй малітву маю, уважы, Божа Якаваў!
10Божа, абаронца наш! Прынікні і дагледзь аблічча памазанца Твайго.
11Бо адзін дзень у дварах Тваіх лепшы за тысячу. Хачу лепей быць каля парога ў доме Божым, чым жыць у намётах няславы.
12Бо Гасподзь Бог ёсьць сонца і шчыт, Гасподзь дае мілату і славу; дабра не адмаўляе тым, хто ў беззаганнасьці ходзіць.