1Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава.
2Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!
3Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;
4трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;
5бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.
6Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Егіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:
7«Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў».