1Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шошанім-Эдуф. Псальма Асафава.
2Пастыр Ізраілеў! паслухай; Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа, і сядзіш на хэрувімах, акажы Сябе.
3Перад Яфрэмам і Веньямінам і Манасіем абудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць нас.
4Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
5Госпадзе, Божа сіл! дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?
6Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,
7паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, і ворагі нашыя зьдзекуюцца.
8Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
9Зь Егіпта перанёс Ты лазу вінаградную, выгнаў народы, і пасадзіў яе;
10ачысьціў пад яе месца, і ўгрунтаваў карэньне яе, і яна напоўніла замлю.
11Горы накрыліся ценем яе, і гольле яе нібы кедры Божыя: