Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 68

ПСАЛТЫР 68:7-17

Help us?
Click on verse(s) to share them!
7Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, Божа сілы. Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што шукаюць Цябе, Божа Ізраілеў;
8бо дзеля Цябе я цярплю зьнявагу, і ганьбаю пакрываюць аблічча маё.
9Счужынеў я братам маім, чужынцам зрабіўся сынам маці маёй,
10бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне,
11і постам выплакаў я душу маю, і гэта робяць зьнявагаю мне.
12І замест вопраткі я на сябе нацягнуў валасяніцу - і раблюся ім прытчаю;
13і пра мяне балабоняць, седзячы каля брамы, і сьпяваюць у песьнях тыя, што п'юць віно.
14А я з малітвай маёю да Цябе, Госпадзе; у час добрай зычлівасьці, Божа, па вялікай даброці Тваёй, пачуй мяне ў праўдзе ратунку Твайго;
15дастань мяне з багавіньня, каб не загразнуў я: хай я вызвалюся ад ненавісьнікаў маіх і ад глыбокіх водаў;
16хай не пацягне мяне цячэньне вады, хай не паглыне мяне багна, хай не замкне нада мною прорва пашчы свае.
17Пачуй мяне, Госпадзе, бо добрая міласьць Твая; у мностве шчадротаў Тваіх дагледзь мяне,

Read ПСАЛТЫР 68ПСАЛТЫР 68
Compare ПСАЛТЫР 68:7-17ПСАЛТЫР 68:7-17