Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 59

ПСАЛТЫР 59:1-13

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шушан-Эдут. Залатая псальма Давідава для навучаньня,
2калі ён ваяваў зь Сірыяй Месапатамскай і зь Сірыяй Цаванскай, і калі Ёаў, вяртаючыся, перамог дванаццаць тысяч Ідумэяў у даліне Салянай.
3Божа! Ты нас адкінуў, Ты паглуміў нас, угневаўся Ты; вярніся да нас,
4Ты зямлю скалануў, разьбіў яе: загаі разломы яе, бо яна хістаецца.
5Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня.
6Дай сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны,
7каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
8Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: «перамагу, - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;
9Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
10Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім». Кліч мяне, зямля Філістымская!
11Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
12Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
13Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая - марнота.

Read ПСАЛТЫР 59ПСАЛТЫР 59
Compare ПСАЛТЫР 59:1-13ПСАЛТЫР 59:1-13