5бязь віны маёй зьбягаюцца і зброю рыхтуюць; паўстань мне на дапамогу, і паглядзі.
6Ты, Госпадзе, Божа сілы, Божа Ізраілеў, паўстань, каб наведаць усе народы, не шкадуй нікога зь бязбожных беззаконьнікаў:
7увечары вяртаюцца яны, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць:
8вось, яны вырыгаюць нагану сваім языком; у іхніх вуснах - мечы: «бо», думаюць, «хто чуе?».