14Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай.
15Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.
16Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю.
17Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе:
18бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца.
19Ахвяра Богу - дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае.
20Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія.
21Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.