Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 4

ПСАЛТЫР 4:1-7

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.
2Калі клічу я, - акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
3Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
4Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
5У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
6Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
7Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!

Read ПСАЛТЫР 4ПСАЛТЫР 4
Compare ПСАЛТЫР 4:1-7ПСАЛТЫР 4:1-7