Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ПСАЛТЫР - ПСАЛТЫР 49

ПСАЛТЫР 49:7-19

Help us?
Click on verse(s) to share them!
7Слухай, народзе Мой, буду Я прамаўляць, Ізраіле! буду Я сьведчыць супроць цябе: Я - Бог, твой Бог.
8Не за ахвяры твае Я дакарацьму цябе; цэласпаленьні твае заўжды прада Мною,
9не вазьму цяляці з дома твайго, ні казлоў з кашараў тваіх;
10бо Мае ўсе зьвяры ў лесе, і быдла на тысячы гор,
11ведаю ўсё птаства ў гарах і зьвер польны прада Мною.
12Калі б Я быў галодны, дык не сказаў бы табе; бо Мой сусьвет і ўсё, што яго напаўняе.
13Ці ем Я валовае мяса, і ці п'ю Я казьліную кроў?
14Прынясі Богу ў ахвяру падзяку, і выконвай твае абяцаньні Ўсявышняму,
15і пакліч Мяне ў дзень смутку; Я ўратую цябе, і ты ўславіш Мяне.
16А грэшніку кажа Бог: чаго прапаведуеш ты ўстанаўленьні Мае і бярэш Мой запавет у вусны твае,
17а сам ненавідзіш Маё настаўленьне, і словы Мае за сябе адкідаеш?
18Калі бачыш ты злодзея, лагодзішся зь ім, і зь пералюбцамі стасункуешся,
19вусны твае пускаеш на слова ліхое і язык твой хітрыну пляце;

Read ПСАЛТЫР 49ПСАЛТЫР 49
Compare ПСАЛТЫР 49:7-19ПСАЛТЫР 49:7-19