4Ён заклікае нябёсы згары, і зямлю - народ Свой судзіць:
5«зьбярэце Мне пабожных Маіх, што пры ахвяры склалі са мной запавет».
6І абвесьцяць нябёсы праўду Ягоную; бо судзьдзя гэты - Бог.
7Слухай, народзе Мой, буду Я прамаўляць, Ізраіле! буду Я сьведчыць супроць цябе: Я - Бог, твой Бог.
8Не за ахвяры твае Я дакарацьму цябе; цэласпаленьні твае заўжды прада Мною,
9не вазьму цяляці з дома твайго, ні казлоў з кашараў тваіх;
10бо Мае ўсе зьвяры ў лесе, і быдла на тысячы гор,
11ведаю ўсё птаства ў гарах і зьвер польны прада Мною.