1Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.
2Слухайце гэта, усе народы; уважайце гэтаму ўсе, хто жыве на сьвеце,
3і простыя, і знакамітыя, багаты, гэтак сама і бедны;
4вусны мае вымавяць мудрасьць, а развагі сэрца майго - веданьне.
5Нахілю вуха маё да прыпавесьці; адкрыю загадку маю на арфе:
6«чаго мне баяцца ў дні бедства, калі абчэпіць мяне злосьць шляхоў маіх беззаконных»,
7якія надзею кладуць на багацьце і сваімі дастаткамі хваляцца?
8Чалавек ня выкупіць брата свайго ніяк і за яго ня дасьць выкупу Богу;
9бо выкуп за душы іхнія дарагі, і ня будзе таго вавек,
10каб застаўся хто жыць назаўсёды і ня ўбачыў магілы.
11Кожны бачыць, што і мудрыя паміраюць, як і невукі і бязглуздыя гінуць, пакідаюць маёмасьць сваю іншым.
12У думках у іх, што хаты іхнія вечныя, і што харомы іхнія з роду да роду, і землі свае яны называюць сваімі імёнамі.