1Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.
2Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.
3Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.
4Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.
5Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.