12Сябры мае і прыяцелі адступіліся ад няшчасьця майго, і блізкія мае далёка стаяць.
13Цянёты паставілі тыя, хто пільнуе душу маю, і хто прагне мне ліха, пра пагібель маю гавораць, і намышляюць штодзень мне благое;
14а я, як глухі, ня чую, і як нямко, што вуснаў сваіх не растуляе;
15і стаў я, як чалавек, што ня чуе і ня мае ў вуснах сваіх адказу,
16бо на Цябе, Госпадзе, спадзяюся я; Ты пачуеш, Госпадзе, Божа мой.
17І сказаў я: няхай не падымуцца нада мною мае ворагі; калі дрыжыць нага мая, хай ня ўзносяцца яны нада мною.
18Я да ўпадку гатовы, і скруха мая заўжды перада мною.
19Беззаконьне сваё я ўсьведамляю; і ўбольваюся ў грэху маім.
20А мае ворагі жывуць і мацуюцца, і памнажаюцца тыя, што ненавідзяць мяне, невінаватага;
21і тыя, што плацяць мне злом за дабро, ваююць супроць мяне, бо я за добрым іду.