5Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
6Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!
7Праўда Твая - як горы Божыя, і суды Твае - бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!
8Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;