9А душа мая зарадуецца ў Госпадзе; усьцешыцца збавеньнем ад Яго.
10Усе косткі мае скажуць: «Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?»
11Паўсталі на мяне сьведкі няправедныя: чаго я ня ведаю, - выпытваюць у мяне;
12плацяць мне злом за дабро, сіроцтвам душы маёй.
13А як былі хварэлі яны, я апранаўся ў вярэту, душу маю таміў пастом, і малітва мая вярталася ў нетру маю.
14Я рабіў, быццам сябру, як брату майму; я хадзіў смутны, панурыўшы голаў, як бы аплакваючы маці.
15А калі я спатыкаўся, яны радаваліся і зьбіраліся; зьбіраліся агуднікі супроць мяне, ня ведаю завошта, ганілі мяне, і не пераставалі;