15А калі я спатыкаўся, яны радаваліся і зьбіраліся; зьбіраліся агуднікі супроць мяне, ня ведаю завошта, ганілі мяне, і не пераставалі;
16з крывадушнымі пакепнікамі скрыгаталі на мяне зубамі сваімі.
17Госпадзе! ці доўга будзеш глядзець на гэта? Адвядзі душу маю ад злачынстваў іхніх, ад ільвоў - самотную душу маю!
18Я праслаўлю Цябе на сходзе вялікім, сярод процьмы народу ўсхвалю Цябе,
19каб не збыткавалі зь мяне тыя, што ваявалі супроць мяне несправядліва, і не перамігваліся вачыма тыя, што ненавідзяць мяне бязьвіннага;
20бо не за мір прамаўляюць яны, а супроць мірных на землях плятуць аблудныя намыслы;
21разьзьяўляюць на мяне вусны свае; кажуць: «добра! добра! бачыла наша вока».
22Ты бачыў, Госпадзе, не змаўчы; Госпадзе! не аддаляйся ад мяне.