1Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар'ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў.
2Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.
3Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.
4Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам.
5Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.
6Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму.
7Вось убогі паклікаў, - і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.
8Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, - і іх вызваляе.
9Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!
10Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.