2Хай пачуе цябе Гасподзь у дзень скрухі, хай абароніць цябе імя Бога Якаўлевага.
3Хай пашле табе дапамогу са Сьвятыні, і зь Сіёна хай падмацуе цябе.
4Хай успомніць усе прынашэньні ахвяраў твае і цэласпаленьне тваё хай зробіць тлустым.
5Няхай дасьць табе, што па сэрцы табе, і ўсе намеры твае няхай выканае.