3Гасподзь мой прытулак і цьвярдыня мая, мой Бог - скала мая; на Яго я спадзяюся, шчыт мой, рог ратунку майго і прытулак мой.
4Паклічу Госпада, годнага пакланеньня, і ад ворагаў маіх уратуюся.
5Агарнулі мяне пакуты сьмяротныя, і патокі бяспраўя напалохалі мяне;
6ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне.
7У цеснаце маёй паклікаў я Госпада, і да Госпада майго зьвярнуўся. І пачуў Ён зь сьвятых харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Ягонага.