2Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
3Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.
4Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.
5Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.
6Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.
7Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.