8Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.
9Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.
10Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.