2Дарэмна вы рана ўстаяце, позна праседжваеце, ясьце хлеб журботы, тым часам як любаснаму Свайму Ён дае сон.
3Вось спадчына ад Госпада: дзеці; узнагарода Ягоная - плод ад улоньня.
4Што стрэлы ў руках у дужага, тое сыны маладыя.
5Дабраславёны чалавек, які напоўніў імі калчан свой! Не застануцца яны ў сораме, калі гаварыцьмуць з ворагамі ў браме.