14Тады Данііл зьвярнуўся разважна і мудра да Арыоха, начальніка царскіх целаахоўцаў, які выйшаў забіваць Вавілонскіх мудрацоў,
15і спытаўся ў Арыоха, уладнага пры цары: «чаму такі жорсткі загад ад цара?» Тады Арыох расказаў Даніілу ўсю справу.
16І Данііл увайшоў і ўпрасіў цара даць яму часу, і ён аб'явіць цару разгадку сну.
17Данііл прыйшоў у свой дом і расказаў справу Ананію, Місаілу і Азарыю - сябрам сваім,
18каб яны прасілі міласьці ў Бога Нябеснага на гэтую таямніцу, каб Данііл і сябры яго не загінулі з астатнімі Вавілонскімі мудрацамі.
19Тады адкрыта была Даніілу таямніца начное ўявы, і Данііл уславіў Нябеснага Бога.
20І сказаў Данііл: «хай будзе дабраславёна імя Госпада ад веку і да веку, бо ў Яго мудрасьць і сіла;
21Ён мяняе часіны і поры, скідае цароў і ставіць цароў, дае мудрасьць мудрым і спазнаньне разумным;
22Ён адкрывае глыбокае і схаванае, ведае, што ў мораку, і сьвятло жыве зь Ім.
23Слаўлю і вялічаю Цябе, Божа бацькоў маіх, што Ты даў мне мудрасьць і сілу і адкрыў мне і тое, пра што мы малілі Цябе; бо Ты адкрыў нам царовую справу».