Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - 1 ЛЕТАПІСАЎ

1 ЛЕТАПІСАЎ 8

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,
2чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.
3Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд.
4Авішуа, Наам, Ахоах.
5Гера, Шэфуфан і Хурам.
6І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:
7Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.
8Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.
9І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.
10Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.
11Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.
12Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, -
13і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.
14Ахіё, Шашак, Ірэмот.
15Зэвадыя, Арад, Эдэр,
16Міхаіл, Ішфа і Ёха - сыны Бэрыі.
17Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,
18Ішмэрай, Ізлія і Ёваў - сыны Элпаала.

19Якім, Зіхрый, Заўдый,
20Эльенай, Цылтай, Элііл,
21Адая, Бэрая і Шымрат, - сыны Шымэя.
22Ішпан, Эвэр, Элііл,
23Аўдон, Зіхрый, Ханан,
24Хананія, Элам, Антотыя,
25Іфдыя і Фэнуіл - сыны Шашака.
26Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,
27Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.
28Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.
29У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, - імя жонкі ягонай Мааха, -
30і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,
31Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.
32Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.
33Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.
34Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.
35Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.
36Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;

37Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.
38У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.
39Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.
40Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.