Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - 1 КАРЫНФЯНАЎ

1 КАРЫНФЯНАЎ 12

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Не хачу пакідаць вас, браты, каб ня ведалі вы і пра дары духоўныя.
2Ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, дык хадзілі да безгалосых ідалаў - так, быццам вялі вас.
3Таму маўляю вам, што ніхто, гаворачы ў Духу Божым, ня вымавіць анафэмы на Ісуса, і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым.
4Дары ёсьць розныя, а Дух адзін і той самы;
5і служэньні розныя, а Гасподзь адзін і той самы;
6і дзеяньні розныя, а Бог адзін і той самы, Які дзее ўсё ва ўсіх.
7Але кожнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць:
8аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому слова веданьня, тым самым Духам;
9іншаму вера, тым самым Духам; іншаму дар ацаленьня, тым самым Духам;
10іншаму цудадзействы, іншаму прароцтва, іншаму распазнаньне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэньне моваў.
11А ўсё гэта дзее адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Яму заўгодна.
12Бо, як цела адно, але мае многа чэлесаў, і ўсе чэлесы аднаго цела, хоць іх многа, складаюць адно цела, - так і Хрыстос.
13Бо ўсе мы адным Духам хрысьціліся ў адно цела, Юдэі альбо Эліны, рабы альбо вольнікі, і ўсе напоены адным Духам.
14А цела не з аднаго чэлеса, а з многіх.
15Калі нага кажа: я не належу да цела, бо я ня рука, дык няўжо яна таму не належыць да цела?
16І калі вуха скажа: я не належу да цела, бо я ня вока, дык няўжо яно таму не належыць да цела?
17Калі ўсё цела - вока, дык дзе слых? Калі ўсё - слых, дык дзе нюх?
18Бог разьмеркаваў чэлесы, кожнаму ў целе, як Яму было заўгодна.

19А калі б усе былі адным чэлесам, дык дзе было б цела?
20А цяпер чэлесаў многа, а цела адно.
21Ня можа вока сказаць руцэ: ты мне не патрэбная; альбо ж таксама галава нагам: вы мне не патрэбныя.
22Наадварот, чэлесы цела, якія здаюцца слабейшымі, намнога больш патрэбныя,
23і якія нам здаюцца меней высакароднымі ў целе, іх мы якраз і атачаем найбольшым дбаньнем;
24і няпрыстойныя нашыя чэлесы патрабуюць асаблівага ўпрыстойваньня, а прыстойныя нашыя чэлесы ня маюць патрэбы ў гэтым. Але Бог так суразьмерыў цела, што менш дасканаламу чэлесу наказаў большае дбаньне,
25каб ня было падзелу ў целе, а ўсе чэлесы аднолькава рупіліся адзін пра аднаго.
26Таму, калі пакутуе адзін чэлес, пакутуюць разам зь ім усе чэлесы; славіцца адзін чэлес, зь ім радуюцца ўсе чэлесы.
27І вы - цела Хрыстовае, а паасобку - чэлесы.
28І адных Бог паставіў у Царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэйцяе, настаўнікамі; далей адным даў сілу цудадзейную, таксама дары ацаленьня, дапамогі, кіраваньня, розныя мовы.
29Ці ўсе апосталы? ці ўсе прарокі? ці ўсе настаўнікі? ці ўсе цудадзеі?
30ці ўсе маюць дар ацаленьня? ці ўсе гавораць мовамі? ці ўсе тлумачаць?
31Дбайце пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.