Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - 1 КАРЫНФЯНАЎ

1 КАРЫНФЯНАЎ 9

Help us?
Click on verse(s) to share them!
1Ці не апостал я? Ці ня вольны я? Ці ня бачыў я Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не мая дзея вы ў Госпадзе?
2Калі іншым я не апостал, дык для вас апостал, бо пячаць майго апостальства - вы ў Госпадзе.
3Вось мая абарона супроць асуднікаў маіх.
4Альбо мы ня маем улады есьці і піць?
5Альбо ня маем улады мець спадарожніцаю сястру жонку, як і астатнія апосталы, і браты Гасподнія, і Кіфа?
6Альбо адзін я і Варнава ня маем улады не працаваць?
7Які ваяр служыць калі-небудзь сваім коштам? Хто, пасадзіўшы вінаград, ня есьць пладоў яго? Хто, пасучы статак, ня есьць малака ад статку?
8Ці толькі па людзкой развазе я гэта кажу? Ці ня тое самае кажа і закон?
9Бо ў Майсеевым законе напісана: «ня цугляй мызу валу, які малоціць». Ці пра валоў дбае Бог?
10Альбо, можа, нам гаворыцца? Так, нам гэта напісана; бо, хто арэ, павінен араць з надзеяю, і хто малоціць, павінен малаціць з надзеяю атрымаць спадзяванае.
11Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, дык ці вялікае тое, калі пажнём у вас цялеснае?
12Калі іншыя маюць у вас уладу, дык ці ня болей мы? Але мы не карысталіся гэтай уладай, а ўсё пераносім, каб не паставіць якое перашкоды зьвеставаньню Хрыстоваму.
13Хіба ня ведаеце, што слугі пры храме кормяцца з храма? што слугі пры ахвярніку бяруць долю з ахвярніка?
14Так сама і Гасподзь наказаў прапаведнікам Дабравесьця жыць са зьвеставаньня.
15Але я не карыстаўся нічым такім. І напісаў гэта на тое, каб так было мне; бо мне лепей памерці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.
16Бо, калі я зьвястую, дык няма мне чым хваліцца, бо гэта мусовы абавязак мой, і гора мне, калі не зьвястую!
17Бо калі раблю гэта з добрае волі, дык мецьму ўзнагароду; а калі ня з добрае волі, дык выконваю толькі даверанае мне служэньне.
18За што ж мне ўзнагарода? За тое, што, прапаведуючы Дабравесьце, зьвястую пра Хрыста бескарысьліва, не карыстаючыся маёй уладаю ў зьвеставаньні.

19Бо, будучы вольны ад усіх, я зрабіўся слугою ўсім, каб болей здабыць:
20для Юдэяў я быў як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для падзаконных быў як падзаконны, каб здабыць падзаконных;
21для тых, хто без закона, - як той, хто без закона, - будучы з законам перад Богам, але падзаконны Хрысту, - каб здабыць тых, хто без закона;
22для нямоглых быў як нямоглы, каб здабыць нямоглых, Для ўсіх я зрабіўся ўсіхнім, каб уратаваць, прынамсі, некаторых.
23А гэта раблю дзеля Дабравесьця, каб быць саўдзельнікам яго.
24Хіба ня ведаеце вы, што тыя, якія бягуць навыперадкі, бягуць усе, але толькі адзін здабывае ўзнагароду? Дык бяжэце так, каб здабыць.
25Усе падзьвіжнікі ўстрымліваюцца ад усяго: тыя - каб атрымаць вянок тленны, а мы - нятленны.
26І таму я бягу ня так, як бы марна, б'юся ня так, каб толькі махаць кулакамі ў паветры;
27а ўрымшчваю і занявольваю цела маё, каб, прапаведуючы іншым, самому ня стацца нявартым.