Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ДЗЕІ - ДЗЕІ 24

ДЗЕІ 24:15-26

Help us?
Click on verse(s) to share them!
15маючы спадзяваньне на Бога, што будзе ўваскрэсеньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго і самі яны чакаюць;
16так і сам дбаю заўсёды, каб мець беззаганнае сумленьне перад Богам і людзьмі;
17праз многа гадоў я прыйшоў, каб прынесьці міласьціну народу майму і ахвяры;
18пры гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў храме ня зь людзьмі і ня з бунтам;
19а гэта былі некаторыя Асійскія Юдэі, якім варта было б стаць прад табою і зьвінаваціць мяне, калі што маюць супроць мяне;
20альбо хай гэтыя самі скажуць, якую знайшлі яны ўва мне няпраўду, калі я стаў перад сынедрыёнам,
21бадай што толькі тое адно слова, якое ўголас вымавіў я, стоячы сярод іх, што за вучэньне пра ўваскрэсеньне мёртвых судзіце вы сёньня мяне.
22Выслухаўшы гэта, Фелікс адклаў іхнюю справу, дакладна даведаўшыся пра гэты шлях, сказаўшы: калі прыйдзе тысячнік Лісій, я выведаю ўсё пра гэта вучэньне.
23А Паўла загадаў сотніку вартаваць, але ня ўціскаць яго і не забараняць нікому зь яго блізкіх служыць яму альбо адведваць яго.
24Празь некалькі дзён Фелікс, прыйшоўшы з Друзілаю, жонкаю сваёю, Юдэйкаю, паклікаў Паўла, і слухаў яго пра веру ў Ісуса Хрыста.
25І як той гаварыў пра праўду, пра ўстрымлівасьць і будучы суд, дык Фелікс вельмі перапалохаўся і адказваў: цяпер ідзі, а калі выберу час, паклічу цябе.
26Пры гэтым спадзяваўся ён, што Павал дасьць яму грошай, каб адпусьціў яго: таму часта яго выклікаў і гутарыў зь ім.

Read ДЗЕІ 24ДЗЕІ 24
Compare ДЗЕІ 24:15-26ДЗЕІ 24:15-26