Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ІСАІ - ІСАІ 43

ІСАІ 43:5-11

Help us?
Click on verse(s) to share them!
5Ня бойся, бо Я з табою; з усходу прывяду племя тваё і з захаду зьбяру цябе.
6Поўначы скажу: аддай; і поўдню: ня стрымлівай; вядзі сыноў Маіх здалёку і дачок Маіх ад канцоў зямлі,
7кожнага, хто называецца імем Маім, каго Я стварыў дзеля славы Маёй, сфармаваў і зладзіў.
8Выведзі народ сьляпы, хоць у яго ёсьць вочы, і глухі, хоць у яго ёсьць вушы.
9Хай усе народы зьбяруцца разам, і згуртуюцца плямёны. Хто сярод нас прадказваў гэта? хай абвесьцяць, што было на пачатку; хай паставяць сьведак ад сябе і апраўдаюцца, каб можна было пачуць і сказаць: праўда!
10А Мае сьведкі, кажа Гасподзь, вы і раб Мой, якога Я выбраў, каб вы ведалі і верылі Мне, і разумелі, што гэта - Я: раней за Мяне ня было Бога, і пасьля Мяне ня будзе.
11Я, Я - Гасподзь, і няма Збаўцы, апрача Мяне.

Read ІСАІ 43ІСАІ 43
Compare ІСАІ 43:5-11ІСАІ 43:5-11