Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 12

ЛУКАША 12:4-21

Help us?
Click on verse(s) to share them!
4Кажу ж бо вам, сябрам Маім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела і потым ня могуць нічога болей зрабіць;
5а скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, пасьля забойства, можа ўкінуць у геену; праўда, кажу вам, таго бойцеся.
6Ці ж ня пяць маленькіх птушак прадаюцца за два асарыі? і ніводная зь іх не забытая ў Бога.
7А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык вось, ня бойцеся: вы даражэйшыя за многіх маленькіх птушак.
8Маўляю ж вам: кожнага, хто вызна Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы вызнае перад анёламі Божымі;
9а хто зрачэцца Мяне перад людзьмі, той зрачоны будзе перад анёламі Божымі.
10І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, даравана будзе; а хто скажа блюзьнерства на Духа Сьвятога, таму не даруецца.
11А як прывядуць вас у сынагогі, да начальстваў і ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, альбо што казаць;
12бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую самую хвіліну, што трэба казаць.
13Нехта зь людзей сказаў Яму: Настаўнік! скажы брату майму, каб ён падзяліў са мной спадчыну,
14А Ён сказаў чалавеку таму: хто паставіў Мяне судзіць альбо дзяліць вас?
15Пры гэтым сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся любазьдзірства, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад лішку ў яго маёмасьці.
16І сказаў ім прытчу: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле;
17і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? няма куды мне сабраць плады мае.
18І сказаў: вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і зьбяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё.
19І скажу душы маёй: душа! шмат дабра ляжыць у табе на многія гады: пакайся, еж, пі, весяліся.
20Але Бог сказаў яму: неразумны! гэтае ж ночы душу тваю забяруць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты назапасіў?
21Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы сабе, а не ад Бога багацее.

Read ЛУКАША 12ЛУКАША 12
Compare ЛУКАША 12:4-21ЛУКАША 12:4-21