Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 12:4-21 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 12:4-21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 Кажу ж бо вам, сябрам Маім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела і потым ня могуць нічога болей зрабіць;
5 а скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, пасьля забойства, можа ўкінуць у геену; праўда, кажу вам, таго бойцеся.
6 Ці ж ня пяць маленькіх птушак прадаюцца за два асарыі? і ніводная зь іх не забытая ў Бога.
7 А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык вось, ня бойцеся: вы даражэйшыя за многіх маленькіх птушак.
8 Маўляю ж вам: кожнага, хто вызна Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы вызнае перад анёламі Божымі;
9 а хто зрачэцца Мяне перад людзьмі, той зрачоны будзе перад анёламі Божымі.
10 І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, даравана будзе; а хто скажа блюзьнерства на Духа Сьвятога, таму не даруецца.
11 А як прывядуць вас у сынагогі, да начальстваў і ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, альбо што казаць;
12 бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую самую хвіліну, што трэба казаць.
13 Нехта зь людзей сказаў Яму: Настаўнік! скажы брату майму, каб ён падзяліў са мной спадчыну,
14 А Ён сказаў чалавеку таму: хто паставіў Мяне судзіць альбо дзяліць вас?
15 Пры гэтым сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся любазьдзірства, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад лішку ў яго маёмасьці.
16 І сказаў ім прытчу: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле;
17 і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? няма куды мне сабраць плады мае.
18 І сказаў: вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і зьбяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё.
19 І скажу душы маёй: душа! шмат дабра ляжыць у табе на многія гады: пакайся, еж, пі, весяліся.
20 Але Бог сказаў яму: неразумны! гэтае ж ночы душу тваю забяруць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты назапасіў?
21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы сабе, а не ад Бога багацее.
ЛУКАША 12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)