Text copied!
CopyCompare
Біблія (пераклад В.Сёмухі) - ЛУКАША - ЛУКАША 23

ЛУКАША 23:18-33

Help us?
Click on verse(s) to share them!
18Але ўвесь люд закрычаў: сьмерць Яму! а адпусьці нам Вараву.
19Варава быў пасаджаны ў цямніцу за ўчыненую ў горадзе смуту і забойства.
20Пілат зноў узвысіў голас, хочучы адпусьціць Ісуса.
21Але яны крычалі: укрыжуй, укрыжуй Яго!
22Ён трэйці раз сказаў ім: якое ж ліха ўчыніў Ён? я нічога вартага сьмерці не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, адпушчу.
23Але яны і далей зь вялікім крыкам дамагаліся, каб Ён быў укрыжаваны; і перамог крык іхні і першасьвятароў.
24І Пілат разважыў рабіць паводле іхняе просьбы,
25і адпусьціў ім пасаджанага за смуту і забойства ў цямніцу, якога яны прасілі; а Ісуса аддаў на іхную волю.
26І калі павялі Яго, дык, захапіўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.
27І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім.
28А Ісус, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых;
29бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлоньні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі!
30Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас!
31бо, калі з зазелянелым дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе?
32Вялі зь Ім на сьмерць і двух зладзеяў.
33І калі прыйшлі на месца, называнае Лобным, там укрыжавалі Яго і зладзеяў, аднаго з правага, а другога зь левага боку.

Read ЛУКАША 23ЛУКАША 23
Compare ЛУКАША 23:18-33ЛУКАША 23:18-33